Monday, August 27, 2012

У кніжнай серыі “Гарадзенскай Бібліятэкі” выйшла новая кніга Зянона Пазьняка - “Добрая фатаграфія”!




 Кніга складаецца з 56 эсэ на 239 старонках пра фатаграфіі з краінаў Еўропы і Амерыкі ад сярэдзіны 19 ст. да нашых дзён. Гэтай кнігай Зянон Пазьняк прэзентуе сябе як мастацтвазнаўца, дасведчаны фатограф і праваднік у свет прыгожага.



“Добрая фатаграфія” кніга вельмі інтымная. Пазьняк адкрывае ёй частку сябе, сваёй натуры. Гэтая кніга будзе цікавая і прыхільнікам Зянона, і тым, хто працуе над стварэннем яго псіхалагічнага партрэта. Гэта кніга для тых, каму цікава глянуць на свет і Беларусь вачыма Зянона.



“Добрая фатаграфія” таксама ёсць своесаблівым фотападручнікам па гісторыі Заходняй цывілізацыі, гісторыяй якой Зянон надае сваё, уласнае тлумачэнне. Кніга складаецца з 56 эсэ на 239 старонках пра фатаграфіі з краінаў Еўропы і Амерыкі ад сярэдзіны 19 ст. да нашых дзён. Гэта кніга, дзе жывуць побач Кастусь Каліноўскі і Жаклін Кэнэдзі, Васіль Быкаў і каралева Лізавета ІІ, Рыгор Барадулін і Одры Хэпбёрн. На гэтых здымках каханне і здрада, перамогі і паразы, смерць і надзея, маладушша і геройства, наша Радзіма, якой была і якой ёсць.



“Добрая фатаграфія” таксама кніга, дзе Зянон Пазьняк дае ацэнку працам сучасных беларускіх фатографаў і журналістаў: Сяргея Грыца, Уладзіміра Кармілкіна, Антона Матолька, Андрэя Лянкевіча, Васіля Федасенкі, Віктара Драчова, Глеба Лабадзенкі, Сяргея Шапрана ды многіх іншых.

No comments:

Post a Comment